Home
Дзёньнік простага менчука [entries|archive|friends|userinfo]
Дзёньнік простага менчука

[ website | МЕНСК.BY ]
[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

[Чэр. 10, 2008|10:17 am]
У працяг тэмы крамаў і Кніг скаргаў і прапаноў. http://xenos-by.livejournal.com/36002.html

Тое сельпо дагэтуль не адказала ніяк. Гыгы.

За гэты час пасьпеў ужо зрабіць запіс у іншай краме на Петруся Броўкі. Тут папрасілі паказаць на касе зьмест торбы з ноўтам. А потым яшчэ і не далі спісаць прозьвішча, засланяючы яго халатам. =)
Адказ прыйшоў. Але нейкі не такі, як я чакаў. Няўжо так можна адказваць... Сам канверт як канверт, але ў ім... Адарваная палова А4 без усялякіх "хто-каму"...
Напісалі нейкую лухту пра тое, што я павінен у карзіну тавар грузіць, ды што гарантуюць мне нейкую "сохранность вещей" у камеры захоўваньня, на якой вісіць, што адказнасьці ні за што яны не нясуць...
Free Image Hosting at www.ImageShack.us
Мо зайсьці яшчэ ім адказаць у Кнігу. =)
Спасылка1 камэнтар|Пакінуць камэнтар

[Чэр. 8, 2008|04:42 pm]
Сёньня заснуў толькі каля 3.20. Увесь вечар выпускнікі быдляцкай школы, бадай самай горшай школы Серабранкі, ў якой нават у вокнах фанера замест шкла, бегалі за дагонкай пад пад'езд, выклікая сваіх сяброў ва ўсю пасьць па тэлефоне.

У роднай ж гімназіі праз футбольнае поле ад гэтай, да 4.00, як меней, гучала музыка, данасіліся радасныя клічы, а ў 3.00 быў феерверк. Такога я не чакаў... Нічым не саступаў тым, што бываюць на Дні горада. Хочаце верце, хочаце не, але гэтыя 5 хвілін нават мне запомняцца. :) Гімназія ўсё больш і больш ператвараецца ў мажорную ўстанову для дзяцей багатых бацькоў. Тут ужо нікога не здзіўляюць заторы бацькоўскіх машын на пад'ездах а 8 гадзіне...

А 3 гады таму ўсіх з гімназіі выгналі ў поўнач на вуліцу...
Спасылка11 камэнтароў|Пакінуць камэнтар

[Тра. 13, 2008|05:18 pm]
Вось ужо дзесьці з паўгады мне вельмі хацелася зрабіць запіс у Кнізе скаргаў і прапаноў нейкай крамы, але, на мой жаль, сітуацый такіх не было. :( Нават у амаль родным "Невелі" даўно ўжо пачалі моўчкі пускаць у гандлёвы зал з торбамі, а не прасіць пакінуць іх у камерах захоўваньня.
І вось, нарэшце, такі доўгачаканы выпадак здарыўся ў нейкім "сельпо" пад савецкім надпісам "Садавіна і агародніна" (па-беларуску) на Іванаўскай, 36. Не думаў, што такія яшчэ засталіся ў амаль цэнтры горада. Купіў там 2 "Акцівіла", пасмакаваў адзін, аказалася, што кіслы. Панёс назад. Паглядзелі тэрмін годнасьці. Яшчэ годны, ўсё нармальна. Я прапанаваў пасмакаваць, на што прадавачка адважылася толькі панюхаць. =) Грошы аддала. Папрасіла прабачэння. Я папрасіў кнігу скаргаў, яна пайшла з бутэлькамі да загадчыцы, потым паклікала мяне. Загадчыца ў сваім пакоі лузгала семкі. =) Пачала мне расказваць, што яны тут ні пры чым, гэта вытворца, і наогул прыходце заўтра, будзе прывоз. Але ўсё ж такі дала. =)
На папярэдняй старонцы была скарга-трактат на цэлую старонку на беларускай мове, нават усе палі былі іспісаныя. Бегла прагледзеў, знайшоў кодавае "Аб мовах" =) Стала цікава. На "Дайце два прыгожанькіх качана капусты" прадавачка адказала пакупніку "Гаварі нармальна. Русскій что лі не знаешь". =)
Пакінуў свой запіс. Таксама па-беларуску. Напісаў "Прашу ООО "Эльтамштота" даслаць тлумачальны адказ па пошце на мове скаргі". Вось толькі сам не ведаю што яны мне могуць напісаць, да і не павінны ўсё ж такі, здаецца, яны мне адказваць па-беларуску. Але хай памучаюцца. Мо хто ведае, колькі чакаць адказу, ды чакаць наогул?
Спасылка11 камэнтароў|Пакінуць камэнтар

[Сак. 29, 2008|11:52 pm]
Са сьвятам, xenos_by!!!*


-----
* - 1 лішні дзень - гэта ўсходні +1 пояс. Я не вінаваты!
Спасылка4 камэнтароў|Пакінуць камэнтар

Пытаньні аб мове ў "Перапісе-2009" [Сак. 16, 2008|08:40 pm]
Міністэрства статыстыкі апублікавала праекты перапісных лістоў "Перапісу-2009".



Трэба нагадаць, што ў 2006 годзе председатель общественного объединения "Таварыства беларускай мовы" Олег Трусов в интервью радио "Свобода" заявил, что выступает против того, чтобы во время переписи народу задавали вопрос "На каком языке вы говорите дома?". Мол, это только у неграмотных народов спрашивают. По его мнению, в анкетах должен быть вопрос о родном языке и о том, какими еще языками владеют наши граждане, адкнак, як бачна, пакуль вырашылі ўключыць.
Чакайма заяваў ТБМ. =)

Свои замечания и предложения Вы можете направить
по электронной почте: minstat@mail.belpak.by
или по адресу:
Министерство статистики и анализа
Республика Беларусь,
220070, Минск,
Партизанский проспект, 12


Дарэчы, няўжо не пакінуць выбар мовы запаўненьня? Упершыню апрацоўка лістоў будзе весьціся праз сканаваньне.
СпасылкаПакінуць камэнтар

[Сак. 5, 2008|11:48 pm]
Открыта запись на тренинг по Adobe Flash.
С 5 апреля Сергей Кулинкович ([info]00__00) проводит онлайн-тренинг по Adobe Flash.
Узнать подробности


СпасылкаПакінуць камэнтар

[Сак. 3, 2008|10:04 pm]
Віленскі прывакзальны Парэкс.

Атмарозкі, хто ўжо пасьпеў паглуміцца над закатам над дрыгвой? У пачатку лютага ён быў яшчэ на месцы. :))
Спасылка4 камэнтароў|Пакінуць камэнтар

[Сак. 3, 2008|10:02 pm]

Летувіскі варыянт расейскай мовы.
Дарэчы, даведаўся, што знаёмае "встретімся" на гэтым дыялекце гучыць як "проізойдёмся". :)
Спасылка9 камэнтароў|Пакінуць камэнтар

Маскалі паўсюль! [Лют. 26, 2008|09:04 pm]
[Месцазнаходжаньне |Вільня!]

Іду моўчкі па цэнтру Вільні...
Ззаду падыходзе чалавеча гадоў 25-ці.
"Атсіпрашаў блаблабла Галі блабла сігарэта блаблабла"
(Прабачце ....... Можа ....... Сігарэта ....)
Адказваю яму "Нэра" (Няма), пачынаю ісьці далей, а ён мне па-расейску: "Ты не курішь?". Прыйшлося адказаць па-расейску: "Нет, не курю".

Яны паўсюль!
Спасылка6 камэнтароў|Пакінуць камэнтар

З этэра тэлеканала "Расія" [Лют. 17, 2008|07:08 pm]
[Стан | crazy]

Вядучы задае пытаньне карэспандэнту ў Косаве:

- Есть ли хоть какая-то надежда, что независимость Косово не будет провозглашена?

Як гаворыцца, нэўтралітэт СМІ кідаецца ў вочы. :))
Спасылка2 камэнтароў|Пакінуць камэнтар

[Лют. 4, 2008|10:15 pm]
У Вільне набыў маленькага прыгажуна :) , які стаў маёй першай вялікай пакупкай за ўласныя грошы.
Не разумею, чаму ў нас лінейка HP Pavilion dv2000 14.1 не прадаецца...

Спачатку не працавалі калонкі. Спампаваў драйвер з афіцыйнага сайта - і ўсё запрацавала. Думаў, што толькі ў "Зроблена ў Беларусі" такое бывае, ан-не, кітайцы недалёка ад нас...
Спасылка4 камэнтароў|Пакінуць камэнтар

[Снж. 30, 2007|11:12 pm]
...
Ты пройдешь по ней не спеша
Ты поймешь как она хороша
Это всё страна бульбаша
Наша Белараша...

Чаго-чаго, а вось гэтых словаў ў прыпеве фільнальнай песьні заключнага канцэрта "Песні года" на ОНТ я не чакаў...
Краіна ідыётаў.

Навошта я наогул уключыў тэлевізар???
Спасылка1 камэнтар|Пакінуць камэнтар

[Снж. 17, 2007|01:06 am]
Нягледзячы на маё скептычнае стаўленьне да ўсіх сацыяльных сетак, цяпер і я в контакте.
З нумарам, дарэчы, хоць не ў айсікю, дык тут пашанцавала. :)
СпасылкаПакінуць камэнтар

[Снж. 17, 2007|12:01 am]
Васіль Быкаў, "Доўгая дарога дадому".

Спасылка2 камэнтароў|Пакінуць камэнтар

[Снж. 3, 2007|11:28 pm]
[Стан | bored]

Вось і скончылася чарговае бясхлопатнае падарожжа ў Вільню. :( І зноўку шэрыя будні.

Летува - краіна, дзе дзеці лепяць сьнегавікоў непасрэдна перад палацам Прэзідэнта, дзе насельніцтва, якое размаўляе на сваёй мове пры ступаньні ў лужыну вымаўляе "Ой, бля!", экскурсавод у Віленскім унівэрсітэце нядрэнна ведае беларускую мову, прадавачка і знаёмая жанчына ў канцы сваёй расейскамоўнай гутаркі гавораць адна другой "Добра", а на елках замест чырвоных зорак анёлы і іншыя казачныя штуковіны.

А на мяжы беларускі мытнік акрамя агульнага пытаньня аўтобусу аб лішнім спіртным спытаў потым яшчэ раз асабіста мяне. Няўжо я так выглядаю? :))
Read more... )
Спасылка12 камэнтароў|Пакінуць камэнтар

[Ліс. 27, 2007|11:45 pm]
Гэта толькі ў мяне пасьля чытаньня "Белгазэты" заўсёды чорныя ад фарбы пальцы? Чаму "Мінскія курьеры" і Саўбеліі ня мажуць пальцы??? Надакучыла!

Заўтра еду ў Вільню. Хоць нешта цікавае і добрае ў жыцьці...
Спасылка12 камэнтароў|Пакінуць камэнтар

[Ліс. 17, 2007|11:57 pm]
Эххх... Хацеў сёньня паспрачацца-палаяцца з кандуктаркай, а не атрымалася...

Прабіў білецік. Яна яго праглядзела і парвала напалову. Даехаў куды трэба было. Выйшаў. Зрабіў свае справы. Прыходжу на прыпынак і думаю: а вось бы з дысьпетчарскай той жа аўтобус прыехаў! Едзе! З гэтай жа кандуктаркай. Яна пытае дакумэнты на праезд. Я ёй у рукі працягваю гэты парваны білецік. Яна яго ўжо пачынае рваць, а ён парваны, далей яна вымаўляе такое: "Ніпаніла! Так, это что!?". На што я ёй: "-Я ехал сегодня в этом же автобусе с вами." "-Чаво?" Паўтораю паграмчэй і ўжо ў думках рыхтуюся даказваць ёй, што мне наогул пох, я прабіў білет у гэтым аўтобусе, хай даказвае, што я не працягваю яшчэ сваю паездку, і што наогул у яе не было правоў рваць мой білецік, і зараз яшчэ дадам пра яе прэмію і запішу асабісты нумар... Але... :) яна паглядзела на мяне, парвала білецік яшчэ далей, ужо на 4/5, аддала і пайшла далей... :(
Спасылка12 камэнтароў|Пакінуць камэнтар

[Ліс. 10, 2007|10:30 pm]
[Стан | angry]

Як ўладальнік старога добрага тэлефона Сімэнс заўсёды здзіўляўся ўсьмешкам іншых наконт маркі тэлефона. :) Ён насамрэч добра заўсёды цьфу-цьфу працаваў і працуе.
А зараз вось усталяваў беларускамоўную ОпэруМіні ў яго... А тэлефон паказаў мне сваю вялікую Ж...: замест "ў" ставіць кропку, а замест "і" - прабел. Прычым як у самім інтэрфэйсе, так і ў беларускамоўных тэкстах...

На Самсунге брата ўсё добра...
Спасылка5 камэнтароў|Пакінуць камэнтар

[Ліс. 9, 2007|12:36 am]
Ненавіджу зіму. Дзе абяцаны greenhouse effect???
Спасылка9 камэнтароў|Пакінуць камэнтар

[Кст. 30, 2007|01:01 am]
Сёньня заўважыў над Управай БНФ сьціплы эўразьвязаўскі сьцяг. Аднак, тэндэнцыя...
Спасылка9 камэнтароў|Пакінуць камэнтар

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]